Расьце колькасьць платных дарог у Польшчы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        12.01.2013 17:35
                    
                                 
                
                
                    Cыстэма аплатаў ахопіць агулам больш за 7 тыс. км польскіх дарог.
                
                
                    
                        
wiki-Acubens
                     
                
                
                
               
                
                          Амаль на 140 кілямэтраў павялічыцца сетка платных дарог у Польшчы. Зь сёньняшняга дня „ViaToll” - сыстэма аплаты за аўтастрады, пачне дзейнічаць на некаторых адрэзках аўтастрады A1, у прыватнасьці паміж Стрыковам і Катліскамі, а таксама на некалькіх адрэзках хуткасных трасаў S1 і S8. Сыстэмай „ViaToll” карыстаюцца пераважна грузавікі.
Прадстаўнікі „ViaToll” пераконваюць, што сыстэма прыносіць значныя прыбыткі. У сьнежні на рахунак Нацыянальнага дарожнага фонду было пералічана больш чым 1 мільярд 200 мільёнаў злотых за карыстаньне польскімі аўтастрадамі. 
У сакавіку бягучага года колькасьць дарогаў, ахопленых сыстэмай аплятаў павялічыцца на больш чым 160 кілямэтраў. Канчаткова „ViaToll” ахопіць больш за 7 тысячаў кілямэтраў аўтамагістраляў, хуткасных і нацыянальных дарог у Польшчы.
аз