Logo Polskiego Radia
Print

"Модлін" надалей зачынены

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.01.2013 16:51
Папулярны сярод беларусаў варшаўскі аэрапорт "Модлін" надалей не працуе, і невядома, калі будзе адчынены.
Photo: PAPPhoto: PAP

Надалей невядома, калі будзе адчынены другі варшаўскі аэрапорт “Модлін”. Як паведамлялася на нашых хвалях, разьмешчаны ў 40 кілямэтрах ад сталіцы“Модлін” быў адчынены некалькі месяцаў таму й стаў базай для авіякампаній тыпу “лоў-кост”. Ён быў папулярны, у прыватнасьці, сярод беларусаў, якія прыяжджалі ў Варшаву й адсюль ляцелі ў краіны Эўропы на самалётах нізкатарыфных авіякампаній. Нядаўна аказалася, што на ўзьлётна-пасадачнай паласе зьявіліся трэшчыны. Рух у аэрапорце быў спынены, а кампанія, якая будавала паласу, пачала яе рамонт у рамках гарантыі. Аэрапорт пасьля рамонту плянавалася адчыніць 8 студзеня. Сёньня стала вядома, што Інспэкцыя будаўнічага нагляду можа не прыняць вынікаў рамонтных прац, бо былі адкрытыя пэўныя хібы. У прыватнасьці, будаўнічая кампанія не ўстанавіла дрэнажных сыстэм на ўзьлётна-пасадачнай паласе.
Усе рэйсы з “Модліна” перанесены ў галоўны сталічны аэрапорт “Акэнце” імя Фрыдэрыка Шапэна. Штодзённа з-за прастою “Модлін” траціць каля 50 тыс. даляраў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт