ААН патрабуе вызваліць Бяляцкага 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        22.12.2012 13:28
                    
                                 
                
                
                    Зьняволеньне беларускага праваабаронцы прызнанае адвольным. 
                
                
                    
                        
pl.wikipedia.org
                     
                
                
                
               
                
                         
pl.wikipedia.org
 
  21 сьнежня падчас 64-й сэсіі ў Жэнэве Рабочая група ААН па адвольных затрыманьнях (WGAD) вынесла рашэньне па справе Алеся Бяляцкага.
Як паведамляе праваабарончы сайт „Вясна”, затрыманьне праваабаронцы прызнана адвольным. Міжнародная арганізацыя пабачыла парушэньні артыкулу 20 параграфа 1 Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека й артыкула 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Рабочая група ААН па адвольных затрыманьнях лічыць, што выйсьцем з сытуацыі зьяўляецца вызваленьне Бяляцкага й прадастаўленьне яму законнага права на кампэнсацыю.
charter97.org/svaboda.org/аз