Logo Polskiego Radia
Print

Ідзе зіма

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.11.2012 18:05
Чэхія ў сьнезе: месцамі таўшчыня сьнежнага покрыва складае 20 сантымэтраў.
Wikipedia/Richardfabi

У Чэхію завітала сапраўдная зіма, паведамляе з Прагі карэспандэнт Польскага радыё. Найбольшыя ападкі сьнегу закранулі паўночна-заходнюю частку краіны, у прыватнасьці, раён Карлавых Вараў. Месцамі таўшчыня сьнежнага покрыва складае 20 сантымэтраў. Найбольшыя праблемы закранулі вялікагрузныя аўтамабілі, якія зь цяжкасьцю перамяшчаюцца па засьнежаных дарогах. На пэўных адрэзках дарог трэйлеры заблякавалі рух. На бліжэйшыя дні чэскія мэтэаролягі прагназуюць далейшыя ападкі сьнегу, у некаторых месцах таўшчыня сьнежнага покрыва дасягне паўмэтра. З-за сьнегу, мокрага сьнегу й адначасова нізкіх тэмпэратур вечарам і ноччу на аўтатрасах назіраецца галаледзіца. Неўзабаве зіма завітае таксама ў наш рэгіён. Паводле прагнозаў, першыя ападкі сьнегу ў Польшчы й Беларусі выступяць 1 сьнежня.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт