Упаўнаважаны заступіўся за дзяцей 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        26.11.2012 17:37
                    
                                 
                
                
                    Ён асуджае выказваньні, якія ставяць пад сумнеў годнасьць дзяцей, зачатых шляхам in vitro. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
  Упаўнаважаны па справах дзяцей заклікае спыніць выкарыстоўваньне адмоўных і прыніжальных акрэсьленьняў у дачыненьні да дзяцей, зачатых у выніку экстракарпаральнага апладненьня.
У сваёй заяве Марэк Міхаляк напісаў, што зь неспакоем і абурэньнем заўважае, як у грамадзкай прасторы, асабліва ў СМІ, зьяўляюцца выказваньні, якія ставяць пад сумнеў годнасьць дзяцей, зачатых  шляхам in vitro.
Упаўнаважаны падкрэсьліў, што „гэта надзвычай шкодная, крыўдная й цалкам нягодніцкая зьява, тым больш, што датычыць самых маленькіх і безабаронных" грамадзянаў Польшчы.
Марэк Міхаляк заклікаў адмовіцца ад „гэтай непрыстойнай практыкі, якая кляйміць дзяцей і крыўдзіць іх і іхныя сем’і”.
Упаўнаважаны адзначыў, што гэтыя дзеці як і ўсе астатнія павінны расьці ў атмасфэры любові, міру й бясьпекі.
аз