Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-прэм'ер В. Паўляк падасьць у адстаўку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.11.2012 13:29
Удзельнікі зьезду PSL не пераабралі яго на пасаду старшыні партыі.

Deputy
Deputy PM Waldemar Pawlak. Photo: PAP

Януш Пехаціньскі замяніць прэм'ер-міністра Вальдэмара Паўляка на пасадзе старшыні Польскай сялянскай партыі (PSL) – кааліцыйнага партнэра кіруючай Грамадзянскай плятформы.

Выбары новых уладаў Польскай сялянскай партыі прайшлі падчас учарашняга зьезду арганізацыі. Пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня новы старшыня зьвярнуўся да сваіх калегаў з просьбай працягваць адзінства й працу на карысьць партыі.

Януш Пехаціньскі падзякаваў Вальдэмару Паўляку за кіраваньне арганізацыяй цягам апошніх гадоў ды пераконваў, што прэм'ер-міністар не павінен пакідаць ураду.

Нагадаем, пасьля паразы на партыйных выбарах Вальдэмар Паўляк заявіў, што ў панядзелак падасьць у адстаўку з пасады віцэ-прэм'ера й міністра эканомікі ва ўрадзе Дональда Туска.

Вальдэмар Паўляк ачольваў Польскую сялянскую партыю ў гадох 1991-1997 і 2005-2012.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт