PO падсумоўвае 5 гадоў улады
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        17.11.2012 15:54
                    
                                 
                
                
                    Сёньня пачынаецца інфармацыйная кампанія - падсумаваньне 5 гадоў працы ўраду Дональда Туска.
                
                
                    
                        
Donald Tusk: photo - PAP
                     
                
                
                
               
                
                          „Палякі хацелі нармальнага жыцьця й таму яны прагаласавалі за Грамадзянскую плятформу, - заявіў прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск падчас сустрэчы Рэспубліканскай рады партыі. На сёньняшнім паседжаньні кіруючая партыя падсумоўвала сваё пяцігадовае кіраваньне краінай i абмяркоўвала пляны на бліжэйшыя тры гады.
Сёньня пачынаецца інфармацыйная кампанія - падсумаваньне 5 гадоў улады ўраду Дональда Туска. Дэпутаты й сэнатары ад Грамадзянскай плятформы паедуць у Польшчу, каб паведамляць пра дасягненьні ўрада, а таксама сустракацца зь людзьмі.
„Перад намі шмат сустрэчаў. Мы хочам гасьціць у кожнай гміне,” – падкрэсьліваюць палітыкі. Разам з сабой у падарожжа яны забіраюць брашуру пад загалоўкам: „Пяць гадоў стабільнага разьвіцьця. Грамадзянская плятформа 2007-2012 гады”.
аз