Адключаюць аналягавае тэлевяшчаньне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        06.11.2012 18:58
                    
                                 
                
                
                    Згаданы працэс пачаўся сёньня ў Любускім ваяводзтве. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
Фота: chitay.net
 
  Пасьля поўначы (паводле польскага часу) ў Любускім ваяводзтве пачынаецца працэс адключэньня аналягавага вяшчаньня кожнага з тэлевізійных праграмаў TVP.
Гэты рэгіён зьяўляецца першым, дзе з заўтрашняга дня пачне дзейнічаць выключна лічбавае вяшчаньне.
Падчас адмысловай прэс-канфэрэнцыі міністaр адміністрацыі й лічбаваньня Міхал Боні падкрэсьліў, што пераход на лічбавы сыгнал - гэта сапраўдны прагрэс.
„Дзякуючы гэтаму мы атрымліваем новыя магчымасьці на мяжы паміж тэлебачаньнем й інтэрнэтам”, - дадаў міністaр.
Любускае - гэта першае ваяводзтва, дзе будзе адключаны аналягавы сыгнал наземнага вяшчаньня. 28 лістапада будуць адключаныя аналягавыя перадатчыкі ў Паморскім ваяводзтве ды ў частцы тэрыторыі Куяўска-паморскага й Вармінска-мазурскага ваяводзтваў.
аз