Logo Polskiego Radia
Print

Уручана Нобэлеўская прэмія па фізыцы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.10.2012 17:09
Францускі й амэрыканскі фізыкі ўзнагароджаныя за працу ў галіне квантавай фізыкі.

/

Францускі фізык Сэрж Арош і амэрыканец Дэйвід Уайнланд сталі сёлетнімі ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі за працы ў галіне квантавай фізыкі.

Навукоўцы былі ўзнагароджаныя за распрацоўку мэтодыкі квантавай тэлепартацыі, аб’ектам якой зьяўляецца перадача інфармацыі. Праца навукоўцаў можа паспрыяць разьвіцьцю больш хуткіх камунікацый, напрыклад, стварэньню звышхуткіх кампутараў.

Француз Сэрж Арош зьяўляецца прафэсарам катэдры квантавай фізыкі ў „Калеж дэ Франс”, уваходзіць у склад Акадэміі навук Францыі.

У сваю чаргу, амэрыканскі фізык Дэйвід Уайнланд працуе ў Нацыянальным інстытуце стандартаў і тэхналёгій у штаце Калярада.

Нагадаем, у сераду будзе агучаны ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі. У чацьвер — па літаратуры. У пятніцу будзе названы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт