Камароўскі хоча ўласны шчыт
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
04.08.2012 18:32
Польскі прэзыдэнт запрапанаваў ураду будову польскага супрацьракетнага шчыта.
Гэтая інфармацыя паявілася ў інтэрнэт- выданьні тыднёвіка "Wprost". Аўтары інтэрвію з прэзыдэнтам пішуць, што Камароўскі хоча, каб польскі шчыт быў элэмэнтам супольнага шчыта краін NATO. Прэзыдэнт Камароўскі лічыць, што прыняцьцё амэрыканскай прапановы будовы шчыта было зьвязанае з палітычным рызыкам у сувязі са зьменай прэзыдэнта ЗША. Польшча не дацаніла гэтага рызыка й заплаціла вялікую палітычную цану. Браніслаў Камароўскі перакананы ў тым, што краіна павінна мець мець новы важны элемэнт супрацьпаветранай абароны, паколькі сыстэмы абароны, які дзейнічаюць на дадзены момант, старыя й малаэфэктыўныя.
кр