Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ствараюць нацыянальны хімічны канцэрн

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.07.2012 17:45
Гэта адказ на спробу рэйдэрскага захопу расейцамі хімічнага камбінату “Azoty Tarnów”.
źr. www.azoty-tarnow.pl

Палякі ствараюць нацыянальны хімічны канцэрн. Гэта адказ на спробу рэйдэрскага захопу расейцамі хімічнага камбінату “Azoty Tarnów”. Расейская хімічная група “Акрон” зацікаўлена ў куплі акцый і заклікала акцыйнераў іх прадаць, сёньня – апошні дзень, калі акцыйнеры польскага прадпрыемства могуць гэта зрабіць. У адказ на гэта польскі ўрад запрапанаваў, каб прадпрыемства “Azoty Tarnów” купіла Азотны камбінат ў горадзе Пулавы на Любліншчыне. Гэты крок прадухіліць рэйдэрскі захоп польскага заводу й адначасова прывядзе да стварэньня аднаго з найбуйнейшых у Эўропе канцэрнаў па вытворчасьці азотных угнаеньняў ды хімічных вырабаў.
Расейскі канцэрт “Акрон” – адзін з буйнейшых у сьвеце вытворцаў азотных угнаеньняў. Яны хочуць купіць 66% акцый завода “Azoty Tarnów”. Для гэтага ў пятніцу за пасярэдніцтвам маніпуляцый на біржы паднялі цану за акцыю з 36 да 45 злотых. Аднак польскі ўрад, які зьяўляецца ўладальнікам 32% акцый прадпрыемства, не зьбіраецца здавацца й прадпрымае крокі, каб пакінуць прадпрыемствам у айчынных руках.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт