Femen супраць візыту Лукашэнкі ў Кіеў (ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
01.07.2012 11:39
Ва ўкраінскай сталіцы прайшла акцыя пратэсту славутых актывістак.
foto: PAP/EPA
foto: PAP/EPA
Актывісткі Femen пратэставалі ў Кіеве супраць плянаванага беларускім бокам візыту Аляксандра Лукашэнкі на фінальны матч Euro-2012.
Дзяўчаты традыцыйна распрануліся да паса. Адна зь іх выконвала ролю Лукашэнкі: з характэрнай прычоскай і вусамі. У іншых у руках былі міліцэйскія дручкі.
Новым элемэнтам сцэнаграфіі было дзіця, якое іграла ролю сямігадовага сына Лукашэнкі Мікалая. Кіраўнік Беларусі неаднаразова называў яго сваім пераемнікам.
Акцыя прайшла паблізу кіеўскага стадыёну, дзе ўвечары адбудзецца матч паміж зборнымі Гішпаніі й Італіі. Пратэст арганізацыі Femen спыніла сталічная міліцыя.
дг