Французы выбіраюць парлямэнт
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.06.2012 11:25
                    
                                 
                
                
                    Найбольшыя шанцы на перамогу маюць сацыялісты. 
                
                
                    
                        
Wikipedia/NuclearVacuum
                     
                
                
                
               
                
                         Французы сёньня выбіраюць парлямэнт – у краіне праходзіць другі тур выбараў у Нацыянальны Сход. Найбольшыя шанцы на перамогу мае Сацыялістычная партыя й яе саюзьнікі. У першым туры, які прайшоў 10 чэрвеня, за іх прагаласавалі каля 47% выбаршчыкаў. Магчыма, што сёньня яны атрымаюць большасьць галасоў, у выніку чаго новы прэзыдэнт краіны Франсуа Алянд зможа лёгка ўводзіць у жыцьцё свае прапановы. 
Правае крыло прадстаўляе кіруючы да нядаўняга часу Саюз за народны рух былога прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі, які  ў першым туры атрымаў крыху больш за 34% падтрымкі выбаршчыка. На добрыя вынікі можа разьлічваць нацыяналістычны Нацыянальны фронт пад кіраўніцтвам Марын Ле Пэн, за які ў першым туры прагаласавалі больш за 13% грамадзян. 
Як і падчас першага туру, выбарчыя ўчасткі будуць адчыненыя да 20-й гадзіны. Права голасу маюць 46 млн. грамадзян сярод 65 млн. жыхароў краіны. Францускі Нацыянальны Сход абіраецца тэрмінам на 5 гадоў. У ім засядаюць 577 дэпутатаў.
вс