У Львове пабіліся расейскія і ўкраінскія заўзятары
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        09.06.2012 10:21
                    
                                 
                
                
                    Каля 20 расейскіх заўзятараў вярталіся з зоны балельшчыка з воклічамі «Расея наперад!».
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Інцыдэнт здарыўся ноччу пасьля матчу Расея-Чэхія, якія ўчора прайшоў у польскім Уроцлаве. Як паведамляе са Львова карэспандэнт Польскага радыё, каля 20 расейскіх заўзятараў вярталіся з зоны балельшчыка з воклічамі «Расея наперад!». Раптоўна да іх падскочылі 5 чалавек у майках украінскай нацыянальнай зборнай, і пачалася валтузьня. Бойка працягвалася нядоўга, бо вельмі хутка на месцы інцыдэнта зьявілася міліцыя. Адзін з жыхароў Львова затрыманы.
вс