Белы дом тлумачыцца за Абаму
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.05.2012 18:23
Амэрыканская адміністрацыя заклапочаная канфузам прэзыдэнта.
fot. Polskie Radio
Белы дом стараецца зьмякчыць сытуацыю, узьніклую пасьля ўчарашняга канфузу Барака Абамы.
Прэс-сакратар амэрыканскай Рады нацыянальнай бясьпекі чарговы раз выказаў шкадаваньне па гэтай справе й зазначыў, што прэзыдэнт ЗША ведае пра геройства палякаў.
Амэрыканская адміністрацыя заклапочаная памылкай прэзыдэнта, які назваў гітлераўскія канцлягеры на тэрыторыі Польшчы „польскімі лягерамі сьмерці”. Яшчэ ўчора працаўнікі адміністрацыі разаслапі па СМІ цытаты ранейшых станоўчых выказваньняў Барака Абамы пра Польшчу й палякаў.
Прэс-сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Томас Вітар выслаў Польскаму радыё чарговы ліст, у якім выказаў шкадаваньне ў сувязі з выказваньнем амэрыканскага лідара.
аз