Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі – новы ўрад

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.05.2012 18:07
Склад Кабінэту міністраў пад кіраўніцтвам Дзьмітрыя Мядзьведзева ў 75% складаецца з новых чыноўнікаў.

У Расеі – новы ўрад. Склад Кабінэту міністраў пад кіраўніцтвам Дзьмітрыя Мядзьведзева ў 75% складаецца з новых чыноўнікаў. Вайжнейшымі ведамствамі аднак будуць кіраваць міністры, якія раней працавалі з Уладзімірам Пуцінам. Так, МЗС надалей узначаліць Сяргей Лаўроў, а Міністэрства абароны – Анатоль Сердзюкоў. Таксама Мінфінам і Мінюстам будуць кіраваць старыя міністры. Зьдзіўленьне ў камэнтатараў выклікала рэкіроўка ў Міністэрстве ўнутраных справаў – замест Рашыда Нургаліева ведамства ўзначаліць Уладзімір Калакольцаў.
Паводле часткі камэнтатараў, новы склад Рады міністраў не адпавядае выклікам сучаснага сьвету. Іншага меркаваньня прытрымліваюцца рынкавыя аналітыкі, якія кажуць, што ў новага кабінэта ёсьць рэфарматарскі патэнцыял. А вось вядомы расейскі палітоляг і паліттэхноляг Глеб Паўлоўскі лічыць, што новы ўрад кансэрватыўны й ня ў стане правесьці патрэбныя рэформы. Падобнага меркаваньня прытрымліваецца былы віцэ-прэм’ер і міністар фінансаў Аляксей Кудрын. Пры гэтым эканамісты раяць новаму ўраду як мага хутчэй узяцца за рэфармаваньне эканомікі, банкаўскага сэктара й прыватызацыю.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт