Logo Polskiego Radia
Print

Сто студэнтаў сталі ляўрэатамі Стыпэндыйнай праграмы «100 на 100»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.12.2018 13:17
Праграма скіраваная да студэнтаў, якія адрозьніваюцца актыўнасьцю і вынікамі ў навуцы.
Матэвуш Маравецкі на ўрачыстасьці прызнаньня стыпэндыяў.Матэвуш Маравецкі на ўрачыстасьці прызнаньня стыпэндыяў. PAP/Piotr Nowak

Сто студэнтаў з цэлай Польшчы сталі ляўрэатамі Стыпэндыйнай праграмы «100 на 100» імя Галіны Канапацкай і Ігнацы Матушэўскага. Стыпэндыю з нагоды сотай гадавіны атрыманьня Польшчай незалежнасьці прызнаў фонд LOTTO пры супрацы спартыўнага таталізатара Totalizator Sportowу. Урачыстасьць прайшла з удзелам прэм’ера Матэвуша Маравецкага ў Алімпійскім цэнтры.
Падчас урачыстасьці ён падкрэсьліў, што не было б польскай незалежнасьці 100 гадоў таму, каб не вялікі высілак грамадзкіх дзеячаў, літаратараў, спартоўцаў, актывістаў. «Гэта цудоўная дарога да свабоды. Сёньня Польшчы патрэбныя падобныя шляхі разьвіцьця, дарогі да дабрабыту, жыцьця паводле эўрапейскіх стандардаў, на найвышэйшым узроўні. На такім, да якога імкнуцца маладыя, здольныя людзі, як цяперашнія стыпэндыяты», – гаварыў Маравецкі.
Праграма скіраваная да студэнтаў, якія адрозьніваюцца актыўнасьцю і вынікамі ў навуцы. У рамках праграмы прызнаецца штогадовая стыпэндыя, якая выплачваецца кожны месяц у памеры 1250 злотых (329 дал.) ад студзеня да сьнежня 2019 году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт