Logo Polskiego Radia
Print

100 гадоў таму паведамілі сьвету пра адроджаную Польшчу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.11.2018 15:31
  • Дэпэшa Юзэфа Пілсудскага.mp3
А поўначы з 18 на 19 лістапада з радыёстанцыі ў Варшаўскай цытадэлі ў сьвет адправілі дэпэшу Юзэфа Пілсудскага.
Вітаньне Пілсудзкага на вакзале ў Варшаве, 12 сьнежня 1916.Вітаньне Пілсудзкага на вакзале ў Варшаве, 12 сьнежня 1916.By невядомы - Andrzej Ajnenkiel "Od rządów ludowych do przewrotu majowego". Warszawa 1979, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=6806988

100 гадоў таму паведамілі сьвету пра адроджаную Польшчу
А поўначы з 18 на 19 лістапада з радыёстанцыі ў Варшаўскай цытадэлі ў сьвет адправілі дэпэшу Юзэфа Пілсудскага.
Сёньня а поўначы ў эфіры ўсіх праграмаў грамадзкага Польскага радыё была зачытаная дэпэша, у якой 100 гадоў таму маршал Юзэф Пілсудскі абвясьціў сьвету аб адраджэньні польскай дзяржавы пасьля 123 гадоў няволі.
Пілсудскі напісаў зьмест тэлеграмы 16 лістапада 1918 году. Два дні пазьней, пасьля захопу Варшаўскай цытадэлі (Cytadela Warszawska), дакумэнт быў перададзены азбукай Морзэ пры дапамозе нямецкай радыёстанцыі.
У гадавіну гэтай падзеі ва ўсіх праграмах Польскага радыё трансьлявалася адмысловая перадача.
Перадача: Прэзыдэнту Злучаных Штатаў, каралеўскаму ўраду Англіі, ураду Францыі, каралеўскаму ўраду Італіі, імпэрскаму ўраду Японіі, ураду Нямеччыны, як галоўнакамандуючы польскай арміі, я абвяшчаю існаваньні польскай незалежнай дзяржавы нейтральным урадам і тым, якія змагаюцца. Польскі ўрад заменіць уладу насільля, якая цягам 140 гадоў душыла Польшчу. Спадзяюся, што з гэтага моманту ніякая чужая армія ня ўвойдзе на тэрыторыю Польшчу. За намі права выдаваць афіцыйную заяву па канфліктнай справе.
Галоўнакамандыючы, Пілсудскі.
Гісторык Уладзімір Сулея (Włodzimierz Suleja) нагадаў, што тэлеграма паведаміла сьвету аб тым, што існуе польская дзяржава.
Уладзімір Сулея: Дэпэша адназначна паведамляла пра ўзьнікненьне дзяржавы, і што гэтая дзяржава ўзьнікла згодна з рашэньнем народу. Гэта было вельмі важнае (…) Можна сказаць, што Пілсудскі плянаваў гэта ад пачатку вайны, то бок пераняць кантроль над тэрыторыяй і абвясьціць незалежнасьць. Гэта было вельмі важнае.
Дырэктар Музэя гісторыі Польшчы Робэрт Костра (Robert Kostro) нагадаў, што пакуль сусьветныя палітыкі ўсьведамілі сабе зьмест і сэнс дэпэшы мінула некалькі месяцаў.
Робэрт Костра: У Парыжы дзейнічаў Нацыянальны камітэт Польшчы (Komitet Narodowy Polski, KNP), які для Антанты быў галоўным партнэрам. У ягоны склад уваходзілі Раман Дмоўскі (Roman Dmowski), Ігнацы Ян Падарэўскі (Ignacy Jan Paderewski). Гэта яны з пункту гледжаньня заходніх дзяржаваў былі галоўнымі прадстаўнікамі Польшчы. Спатрэбілася некалькі месяцаў, каб пераканаць гэтыя краіны, што польская дзяржава сапраўды дзейнічае й зьяўляецца для іх партнэрам. Гэта патрабавала таксама паразуменьня паміж Пілсудскім і Дмоўскім, каб Нацыянальны камітэт Польшчы ў Парыжы „гаварыў адным голасам” з урадам у Варшаве.
Паводле праграмнага дырэктара Польскага радыё Паўла Квяціньскага (Paweł Kwieciński), дзякуючы тэлеграме Пілсудскага таксама польская радыёстанцыя запісалася ў гісторыі адроджанай Польшчы.
Павел Квяціньскі: Дыпляматычныя дэпэшы тады адпраўлялася кодам Морсэ. Тым часам Пілсудскі хацеў, каб сьвет даведаўся пра адраджэньне Польшчы не пры пасярэдніцтве тэлеграфічных цэнтраляў у Нямеччыне, але непасрэдна. Дзякуючы радыёстанцыі, зьмешчанай на Варшаўскай цытадэлі можна было паведаміць сьвет пра гэта без пасярэднікаў.
Міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) нагадаў, што сусьветныя ўрады адрэагавалі на паведамленьне па-рознаму.
Яцэк Чапутовіч: Рэакцыя не была адназначная. Можна нават сказаць, што на пачатку яе праігнаравалі. Аднак працэс прызнаньня польскай дзяржавы быў запачаткаваны. Па сёньняшні дзень гэта сымбалічная дата абвяшчэньня сьвету волі польскага народу адносна незалежнасьці краіны.
Гісторык, прафэсар Войцех Рашкоўскі (Wojciech Roszkowski) лічыць, што канчатковае прызнаньне польскай дзяржавы прыйшло разам з урадам Падарэўскага ў студзені 1919 году.
Войцех Рашкоўскі: 18 лістапада ў краінах Антанты магло ўзьнікнуць уражаньне, што ў Варшаве быў створаны ўрад, якім кіруе, па-першае, прыхільнік ворагаў Антанты. Па-другое, што паўстаў урад зь незразумелымі сацыялістычнымі каранямі. Яны асьцерагаліся, што ў Польшчы можа ўспыхнуць сацыялістычная рэвалюцыя. Цягам трох месяцаў Пілсудскі паказаў, што ён узяў пад кантроль сытуацыю й прадухіліў рэвалюцыю. Гэта яго незвычайны ўклад у вяртаньне Польшчы незалежнасьці.
У сваю чаргу прафэсар Антоні Дудэк (Antoni Dudek) кажа, што дэпэша Пілсудскага пачала сэрыю важных падзеяў.
Антоні Дудэк: Пачаўся шэраг падзеяў, які заканчваецца ў студзені 1919 году прызначэньнем на пасаду прэм’ер- міністра кампазытара Ігнацыя Яна Падарэўскага – тады найбольш вядомага паляка ў сьвеце. Прызначэньнем яго на пасаду кіраўніка ўраду мела быць сыгналам аб’яднаньня палякаў і таго, што Польшча мае сапраўдны ўрад. Часта мы забываем, як цяжка было дамагчыся прызнаньня польскай дзяржавы.
Гжэгаж Новік (Grzegorz Nowik) з Музэя Юзэфа Пілсудскага, лічыць, што дэпэша Пілсудскага была ягонай праграмай па адбудове Польшчы, якую ён пасьлядоўна рэалізаваў.
Гжэгаж Новік: 10 лістапада Юзэф Пілсудскі вяртаецца з Магдэбурга, 11 лістапада пераймае камандаваньне войскам, 16 лістапада заяўляе ў дэпэшы, што адроджаная польская дзяржава будзе мець дэмакратычны падмурак, 28 лістапада выдае дэкрэт, у якім гаворыцца, між іншым, пра ўсеагульнасьць выбараў і выбарчыя правы для жанчын.
Дэпэшу Юзэфа Пілсудскага першай пачула радыёстанцыя ў Швэцыі, а за яе пасярэдніцтвам таксама ўрады ў Эўропе й сьвеце.
Паведамленьне, накіраванае ўрадам сьвету, было таксама важным для саміх палякаў, якія тады надалей змагаліся за вызваленьне ўсіх рэгіёнаў Польшчы. Першы эўрапейскі адказ на тэлеграму гучаў: „Польскі Познань вітае Варшаву”.
аз

Сёньня а поўначы ў эфіры ўсіх праграмаў грамадзкага Польскага радыё была зачытаная дэпэша, у якой 100 гадоў таму маршал Юзэф Пілсудскі абвясьціў сьвету аб адраджэньні польскай дзяржавы пасьля 123 гадоў няволі.

Пілсудскі напісаў зьмест тэлеграмы 16 лістапада 1918 году. Два дні пазьней, пасьля захопу Варшаўскай цытадэлі (Cytadela Warszawska), дакумэнт быў перададзены азбукай Морзэ пры дапамозе нямецкай радыёстанцыі.

У гадавіну гэтай падзеі ва ўсіх праграмах Польскага радыё трансьлявалася адмысловая перадача.

Перадача: Прэзыдэнту Злучаных Штатаў, каралеўскаму ўраду Англіі, ураду Францыі, каралеўскаму ўраду Італіі, імпэрскаму ўраду Японіі, ураду Нямеччыны, як галоўнакамандуючы польскай арміі, я абвяшчаю існаваньні польскай незалежнай дзяржавы нейтральным урадам і тым, якія змагаюцца. Польскі ўрад заменіць уладу насільля, якая цягам 140 гадоў душыла Польшчу. Спадзяюся, што з гэтага моманту ніякая чужая армія ня ўвойдзе на тэрыторыю Польшчу. Галоўнакамандыючы, Пілсудскі.

Гісторык Уладзімір Сулея (Włodzimierz Suleja) нагадаў, што тэлеграма паведаміла сьвету аб тым, што існуе польская дзяржава.

Уладзімір Сулея: Дэпэша адназначна паведамляла пра ўзьнікненьне дзяржавы, і што гэтая дзяржава ўзьнікла згодна з рашэньнем народу. Гэта было вельмі важнае (…) Можна сказаць, што Пілсудскі плянаваў гэта ад пачатку вайны, то бок пераняць кантроль над тэрыторыяй і абвясьціць незалежнасьць. Гэта было вельмі важнае.

Дырэктар Музэя гісторыі Польшчы Робэрт Костра (Robert Kostro) нагадаў, што пакуль сусьветныя палітыкі ўсьведамілі сабе зьмест і сэнс дэпэшы мінула некалькі месяцаў.

Робэрт Костра: У Парыжы дзейнічаў Нацыянальны камітэт Польшчы (Komitet Narodowy Polski, KNP), які для Антанты быў галоўным партнэрам. У ягоны склад уваходзілі Раман Дмоўскі (Roman Dmowski), Ігнацы Ян Падарэўскі (Ignacy Jan Paderewski). Гэта яны з пункту гледжаньня заходніх дзяржаваў былі галоўнымі прадстаўнікамі Польшчы. Спатрэбілася некалькі месяцаў, каб пераканаць гэтыя краіны, што польская дзяржава сапраўды дзейнічае й зьяўляецца для іх партнэрам. Гэта патрабавала таксама паразуменьня паміж Пілсудскім і Дмоўскім, каб Нацыянальны камітэт Польшчы ў Парыжы „гаварыў адным голасам” з урадам у Варшаве.

Паводле праграмнага дырэктара Польскага радыё Паўла Квяціньскага (Paweł Kwieciński), дзякуючы тэлеграме Пілсудскага таксама польская радыёстанцыя запісалася ў гісторыі адроджанай Польшчы.

Павел Квяціньскі: Дыпляматычныя дэпэшы тады адпраўлялася кодам Морсэ. Тым часам Пілсудскі хацеў, каб сьвет даведаўся пра адраджэньне Польшчы не пры пасярэдніцтве тэлеграфічных цэнтраляў у Нямеччыне, але непасрэдна. Дзякуючы радыёстанцыі, зьмешчанай на Варшаўскай цытадэлі можна было паведаміць сьвет пра гэта без пасярэднікаў.

Міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) нагадаў, што сусьветныя ўрады адрэагавалі на паведамленьне па-рознаму.

Яцэк Чапутовіч: Рэакцыя не была адназначная. Можна нават сказаць, што на пачатку яе праігнаравалі. Аднак працэс прызнаньня польскай дзяржавы быў запачаткаваны. Па сёньняшні дзень гэта сымбалічная дата абвяшчэньня сьвету волі польскага народу адносна незалежнасьці краіны.

Гісторык, прафэсар Войцех Рашкоўскі (Wojciech Roszkowski) лічыць, што канчатковае прызнаньне польскай дзяржавы прыйшло разам з урадам Падарэўскага ў студзені 1919 году.

Войцех Рашкоўскі: 18 лістапада ў краінах Антанты магло ўзьнікнуць уражаньне, што ў Варшаве быў створаны ўрад, якім кіруе, па-першае, прыхільнік ворагаў Антанты. Па-другое, што паўстаў урад зь незразумелымі сацыялістычнымі каранямі. Яны асьцерагаліся, што ў Польшчы можа ўспыхнуць сацыялістычная рэвалюцыя. Цягам трох месяцаў Пілсудскі паказаў, што ён узяў пад кантроль сытуацыю й прадухіліў рэвалюцыю. Гэта яго незвычайны ўклад у вяртаньне Польшчы незалежнасьці.

У сваю чаргу прафэсар Антоні Дудэк (Antoni Dudek) кажа, што дэпэша Пілсудскага пачала сэрыю важных падзеяў.

Антоні Дудэк: Пачаўся шэраг падзеяў, які заканчваецца ў студзені 1919 году прызначэньнем на пасаду прэм’ер- міністра кампазытара Ігнацыя Яна Падарэўскага – тады найбольш вядомага паляка ў сьвеце. Прызначэньнем яго на пасаду кіраўніка ўраду мела быць сыгналам аб’яднаньня палякаў і таго, што Польшча мае сапраўдны ўрад. Часта мы забываем, як цяжка было дамагчыся прызнаньня польскай дзяржавы.

Гжэгаж Новік (Grzegorz Nowik) з Музэя Юзэфа Пілсудскага, лічыць, што дэпэша Пілсудскага была ягонай праграмай па адбудове Польшчы, якую ён пасьлядоўна рэалізаваў.

Гжэгаж Новік: 10 лістапада Юзэф Пілсудскі вяртаецца з Магдэбурга, 11 лістапада пераймае камандаваньне войскам, 16 лістапада заяўляе ў дэпэшы, што адроджаная польская дзяржава будзе мець дэмакратычны падмурак, 28 лістапада выдае дэкрэт, у якім гаворыцца, між іншым, пра ўсеагульнасьць выбараў і выбарчыя правы для жанчын.

Дэпэшу Юзэфа Пілсудскага першай пачула радыёстанцыя ў Швэцыі, а за яе пасярэдніцтвам таксама ўрады ў Эўропе й сьвеце.

Паведамленьне, накіраванае ўрадам сьвету, было таксама важным для саміх палякаў, якія тады надалей змагаліся за вызваленьне ўсіх рэгіёнаў Польшчы. Першы эўрапейскі адказ на тэлеграму гучаў: „Польскі Познань вітае Варшаву”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт