У Вялікім тэатры ў Варшаве адбылася ўрачыстая прэм’ера фільму «Незалежнасьць»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
14.11.2018 11:56
Поўнамэтражны дакумэнтальны фільм створаны з архіўных матэрыялаў з 1914-1923 гадоў.
PAP/Marcin Obara
У Вялікім тэатры ў Варшаве адбылася ўрачыстая прэм’ера фільму «Незалежнасьць». Поўнамэтражны дакумэнтальны фільм, які паказвае фэномэн вяртаньня Польшчай незалежнасьці ў 1918 годзе, створаны з архіўных матэрыялаў з 1914-1923 гадоў, якія да гэтага часу нідзе не былі паказаныя. Рэжысэрам зьяўляецца Кшыштаф Тальчэўскі.
Фільм зроблены з адшуканых у некалькіх эўрапейскіх архівах кінахронік. З архіўных матэрыялаў аўтары зрабілі аповед пра імкненьне палякаў атрымаць незалежнасьць. Старыя матэрыялы былі пераведзеныя ў лічбавы фармат і размаляваныя. Для аўтараў гэта быў вялікі выклік.
Музыку для дакумэнтальнай стужкі напісаў Кшэсімір Дэмбскі.
Фільм быў рэалізаваны для ўшанаваньня 100-годзьдзя атрыманьня Польшчай незалежнасьці. Міністар культуры Пётр Гліньскі заявіў, што будуць стварацца чарговыя фільмы на аснове архіўных матэрыялаў, між іншым, пра значэньне культуры ў працэсе адбудоўваньня краіны.
Поўнамэтражны дакумэнтальны фільм, які паказвае фэномэн вяртаньня Польшчай незалежнасьці ў 1918 годзе, створаны з архіўных матэрыялаў з 1914-1923 гадоў, якія да гэтага часу нідзе не былі паказаныя. Рэжысэрам зьяўляецца Кшыштаф Тальчэўскі.

ав