Logo Polskiego Radia
Print

Даля Грыбаўскайтэ павіншавала палякаў з Днём незалежнасьці па-польску (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.11.2018 18:06
«Гэты год для летувісаў і палякаў зьяўляецца годам адноўленай незалежнасьці - за нашу й вашу свабоду!».
Прэзыдэнт Летувы Даля ГрыбаўскайтэПрэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэфота: афіцыйны сайт прэзыдэнта Летувы

Даля Грыбаўскайтэ павіншавала палякаў з Днём незалежнасьці па-польску
Прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ на польскай мове павіншавала Польшчу са 100-годзьдзем аднаўленьня незалежнасьці. Запіс звароту апублікаваны на сайце кіраўніка літоўскай дзяржавы.
«Гэты год для летувісаў і палякаў зьяўляецца годам адноўленай незалежнасьці. За нашу й вашу свабоду!», – сказала кіраўнік суседняй дзяржавы. Нагадаем, 100-годзьдзе незалежнасьці Летува адзначала 16 лютага 2018 году.
Таксама Польшчу павіншаваў кіраўнік МЗС Летувы Лінас Лінкявічус. Ён адзначыў, што дзьве «краіны зьвязаныя агульнай культурай і каштоўнасьцямі, пастаяннай барацьбой за свабоду й незалежнасьць, і што заўсёды былі разам нават у самыя цяжкія пэрыяды гісторыі».

Прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ на польскай мове павіншавала Польшчу са 100-годзьдзем аднаўленьня незалежнасьці. Запіс звароту апублікаваны на сайце кіраўніка літоўскай дзяржавы.

«Гэты год для летувісаў і палякаў зьяўляецца годам адноўленай незалежнасьці - за нашу й вашу свабоду!», – сказала кіраўнік суседняй дзяржавы. Нагадаем, 100-годзьдзе незалежнасьці Летува адзначала 16 лютага 2018 году.

Таксама Польшчу павіншаваў кіраўнік МЗС Летувы Лінас Лінкявічус. Ён адзначыў, што дзьве «краіны зьвязаныя агульнай культурай і каштоўнасьцямі, пастаяннай барацьбой за свабоду й незалежнасьць, і што заўсёды былі разам нават у самыя цяжкія пэрыяды гісторыі».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт