Logo Polskiego Radia
Print

Палякі адзначылі 100-годзьдзе незалежнасьці дыктоўкай (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.10.2018 15:29
  • дыктоўка.mp3
У мерапрыемстве, якое адбываецца ўжо больш за 30 гадоў, прыняло ўдзел каля 840 чалавек.
У Агульнапольскай дыктоўцы прыняло ўдзел каля 840 чалавек.У Агульнапольскай дыктоўцы прыняло ўдзел каля 840 чалавек. PAP/Andrzej Grygiel

Палякі адзначылі 100-годзьдзе незалежнасьці дыктоўкай
У мерапрыемстве, якое адбываецца ўжо больш за 30 гадоў, прыняло ўдзел каля 840 чалавек.
Кшыштаф Зубжыцкі (Krzysztof Zubrzycki) з Кальварыі Зэбжыдоўскай (Kalwaria Zebrzydowska) выйграў сёлетнюю Агульнапольскую дыктоўку, якая ў апошнюю нядзелю адбылася ў горадзе Катавіцэ (Katowice) на поўдні Польшчы. Сёлетні Майстар польскай арфаграфіі зьдзейсьніў найменш, бо ўмяго толькі 4 памылкі.
Другое месца заняў Адам Мацей Бінішэўскі (Adam Maciej Biniszewski), які зрабіў шэсьць памылак, а трэцяе - Яанна Крыніцка (Joanna Krynicka) – восем памылак.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Усе пераможцы Агульнапольскай дыктоўкі падкрэсьлівалі, што настолькі складанага тэксту нельга напісаць без ранейшай падрыхтоўкі.
Яанна Крыніцка: Два гады таму я прыехала на дыктоўку непадрыхтаваная й зрабіла сапраўды шмат памылак. Сёлета я ўжо дэталёва гартала арфаграфічны слоўнік. Я нават перапісвала найбольш складаныя выразы, паколькі насіць з сабой кнігу, вага якой складае каля 2,5 кіляграма, цяжка.
Адам Мацей Бінішэўскі: Мне дапамог прагляд слоўніка, памяць і інтуіцыя. Дапамог таксама факт, што я шмат чытаю.
Пераможцы падкрэсьлівалі, што сёлетняя дыктоўка была надзвычай складаная.
Яанна Крыніцка: Мне заўсёды цяжка прывыкнуць да інтанацыі чалавека, які чытае дыктоўку. Ніколі ня ведаю, дзе паставіць выклічнік, дзе кропку й г.д. Сёлета прафэсар Маркоўскі крыху дапамагаў, напрыклад, з двукосьсем, двукроп’ем… Аднак гэтага было мала для перамогі, і я была перакананая, што агулам мне не ўдалося.
Адам Мацей Бінішэўскі: У мяне найбольшыя праблемы былі зь вялікай літарай - то бок, калі пісаць зь вялікай, а калі з малой.
Аўтарам тэксту сёлетняй дыктоўкі быў вядомы польскі лінгвіст, старшыня Рады польскай мовы прафэсар Анджэй Маркоўскі (Andrzej Markowski). Тэкст быў прымеркаваны да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.
Прафэсар Маркоўскі папрасіў удзельнікаў мерапрыемства прабачэньня за тое, што дыктоўка была настолькі складаная, але дадаў, што на агульнапольскім узроўні ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць людзі, якія выдатна ведаюць правілы польскай арфаграфіі. Ён таксама пажартаваў, што, калі б сам быў прымушаны пісаць дыктоўку, то падрыхтаваў бы менш складаны тэкст.
Старшыня групы, якая складалася з 60-і чалавек і якая правярала дыктоўку, прафэсар Данута Кжыж (Danuta Krzyż) заявіла, што найбольш памылак датычыла пунктуацыі, а таксама вялікай і малой літар.
У арганізаванай ужо больш за 30 гадоў дыктоўцы прыняло ўдзел каля 840 чалавек. Яны пісалі тэкст больш за 40 хвілін. У сваю чаргу 3,5 гадзіны працягвалася падвойная праверка тэкстаў. У дыктоўцы выкарыстоўваліся словы зь „Вялікага арфаграфічнага слоўніка”, выдадзенага PWN у 2016 годзе пад рэдакцыяй прафэсара Эдварда Паляньскага (Edward Polański).
Пераможца атрымаў 30 тысяч злотых (амаль 7 тысяч эўра) узнагароды. Дзьве чарговыя асобы, якія апынуліся на п'едэстале - адпаведна 15 тысяч (амаль 3,5 тысячы эўра) і 5 тысяч злотых (больш за 1 тысячу 162 эўра).
Аўтарам ідэі Агульнапольскай дыктоўкі была Крыстына Бахэнэк (Krystyna Bochenek) - журналістка, сэнатар, віцэ-старшыня Сэнату VII скліканьня, якая загінула ў 2010 годзе ў смаленскай авіякатастрофе.
Агульнапольская дыктоўка – гэта найбуйнейшае й найстарэйшае цыклічнае мерапрыемства, мэта якога – пашырэньне культуры польскай мовы. Да гэтай пары дыктоўку напісала больш за 53 тысячы чалавек. Першыя дыктоўкі праходзілі ў канцэртнай студыі Польскага радыё „Катавіцэ”.
Цяпер Агульнапольскую дыктоўку арганізоўвае катавіцкі культырны цэнтар імя Крыстыны Бахэнэк.
У гісторыі мерапрыемства некалькі разоў здарылася, што дыктоўка была напісаная без памылак. Упершыню ў 1993 годзе гэта ўдалося настаўніку з Пятркова Трыбунальскага (Piotrków Trybunalski) Стэфану Камоцкаму (Stefan Kamocki).
У сваю чаргу два Майстры польскай арфаграфіі Дарыюш Годась (Dariusz Godoś) і Кшыштаф Шымчык (Krzysztof Szymczyk) сталі карэктарамі Арфаграфічнага слоўніка PWN.
аз

Яанна
Яанна Крыніцка й Адам Мацей Бінішэўскі. PAP/Andrzej Grygiel

Cтаршыня
Cтаршыня Рады польскай мовы прафэсар Анджэй Маркоўскі. PAP/Andrzej Grygiel

Прафэсар Маркоўскі папрасіў удзельнікаў мерапрыемства прабачэньня за тое, што дыктоўка была настолькі складаная, але дадаў, што на агульнапольскім узроўні ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць людзі, якія выдатна ведаюць правілы польскай арфаграфіі. Ён таксама пажартаваў, што, калі б сам быў прымушаны пісаць дыктоўку, то падрыхтаваў бы менш складаны тэкст.

Старшыня групы, якая складалася з 60-і чалавек і якая правярала дыктоўку, прафэсар Данута Кжыж (Danuta Krzyż) заявіла, што найбольш памылак датычыла пунктуацыі, а таксама вялікай і малой літар.

Палякі
Палякі адзначылі 100-годзьдзе незалежнасьці дыктоўкай. PAP/Andrzej Grygiel

У арганізаванай ужо больш за 30 гадоў дыктоўцы прыняло ўдзел каля 840 чалавек. Яны пісалі тэкст больш за 40 хвілін. У сваю чаргу 3,5 гадзіны працягвалася падвойная праверка тэкстаў. У дыктоўцы выкарыстоўваліся словы зь „Вялікага арфаграфічнага слоўніка”, выдадзенага PWN у 2016 годзе пад рэдакцыяй прафэсара Эдварда Паляньскага (Edward Polański).

Пераможца атрымаў 30 тысяч злотых (амаль 7 тысяч эўра) узнагароды. Дзьве чарговыя асобы, якія апынуліся на п'едэстале - адпаведна 15 тысяч (амаль 3,5 тысячы эўра) і 5 тысяч злотых (больш за 1 тысячу 162 эўра).

Аўтарам ідэі Агульнапольскай дыктоўкі была Крыстына Бахэнэк (Krystyna Bochenek) - журналістка, сэнатар, віцэ-старшыня Сэнату VII скліканьня, якая загінула ў 2010 годзе ў смаленскай авіякатастрофе.

Агульнапольская дыктоўка – гэта найбуйнейшае й найстарэйшае цыклічнае мерапрыемства, мэта якога – пашырэньне культуры польскай мовы. Да гэтай пары дыктоўку напісала больш за 53 тысячы чалавек. Першыя дыктоўкі праходзілі ў канцэртнай студыі Польскага радыё „Катавіцэ”.

Цяпер Агульнапольскую дыктоўку арганізоўвае катавіцкі культырны цэнтар імя Крыстыны Бахэнэк.

У гісторыі мерапрыемства некалькі разоў здарылася, што дыктоўка была напісаная без памылак. Упершыню ў 1993 годзе гэта ўдалося настаўніку з Пятркова Трыбунальскага (Piotrków Trybunalski) Стэфану Камоцкаму (Stefan Kamocki).
У сваю чаргу два Майстры польскай арфаграфіі Дарыюш Годась (Dariusz Godoś) і Кшыштаф Шымчык (Krzysztof Szymczyk) сталі карэктарамі Арфаграфічнага слоўніка PWN.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт