Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве завершылася Усходнеэўрапейская навуковая канфэрэнцыя

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.06.2018 19:06
  • Усходнеэўрапейская канфэрэнцыя.mp3
Сёлета канфэрэнцыя была прысьвечаная стагодзьдзю незалежнасьці дзяржаў гэтага рэгіёну.
facebook.com/pg/Warsaw East European Conference

У Варшаве завершваецца Усходнеэўрапейская навуковая канфэрэнцыя. Інстытут Усходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту ў 15 раз зладзіў навукова-дасьледчыцкую канфэрэнцыю, прысьвечаную комплекснаму вывучэньню Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, а таксама Балканаў.
28 чэрвеня ў найвялікшай аўдыторыі Варшаўскага ўнівэрсытэту адбылося ўрачыстае адкрыцьцё 15 Варшаўскай Усходнеэўрапейскай канфэрэнцыі.
Распачаў працы навуковага сымпозіюму міністар замежных спраў Польшчы Яцак Чапутовіч. У прыватнасьці міністар заявіў, што для Польшчы надзвычай важна ўзмацняць эўрапейскія інтэграцыйныя памкненьні Украіны, Малдовы й Грузіі.
Усходнеэўрапейская канфэрэнцыя, гэта адно самых важных польскіх навуковых мерапрыемстваў у галіне дасьледаваньняў усходнеэўрапейскага рэгіёну.
Нягледзячы на тое, што дамінантай тэмай дакладаў удзельнікаў канфэрэнцыі зьяўляецца палітычная й гаспадарчая трансфармацыя краінаў былога сацыялістычнага лягеру, сёлета канфэрэнцыя была прысьвечаная стагодзьдзю незалежнасьці дзяржаў гэтага рэгіёну.
У Інстытуце Ўсходняй Эўропы Варшаўскага Унівэрсытэт ужо трэці год пасьпяхова дзейнічае Цэнтар Беларускіх Дасьледаваньняў, які складаецца з нелегальна звольненых выкладчыкаў Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы.
Айчынныя навукоўцы зладзілі дзьве навуковыя панэлі прысьвечаныя дасьледаваньням Беларусі. Працягвае ўдзельнік канфэрэнцыі доктар гістарычных навук Андрэй Чарнякевіч
Андрэй Чарнякевіч: Не хацеў бы параўноўваць, бо кожнае параўнаньне заўжды вельмі ўмоўнае. Дадзеная канфэрэнцыя мае глыбокую традыцыю. Яна з самага пачатку задумвалася, як прадстаўнічы форум заслужаных дасьледчыкаў менавіта ў галіне паліталягічных навук. Я, як гісторык, магчыма адчуваю сябе крыху няўтульна, бо абмяркоўваюцца бягучыя пытаньні. (...)
Варшаўская ўсходнеэўрапейская канфэрэнцыя ўжо сябе заявіла й зарэкамэндавала й гэта дакладна.
Доктар гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Цэнтра Беларускіх Дасьледаваньняў Сьвятла Куль-Сяльверстава прадстаўляла даклад на тэму дасьледаваньняў беларуска-польскага памежжа.
У сваім дакладзе Сьвятла Куль-Сяльверстава не абмінула ўвагай стана беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы.
Сьвятла Куль-Сяльверстава: Польскія дасьледчыкі ацэньваюць, што сытуацыя з беларускай нацыянальнай меншасьцю ў Польшчы значна лепшая, чымсьці палажэньня беларускі палякаў. Перад усім, гэта вынікае з таго, што Беларусь не зьяўляецца прававой дзяржавай. Розьніцца становішча нацыянальных меншасьцяў у Польшчы й Беларусі абумоўленая, рознымі прававымі практыкамі ў гэтых дзяржавах.
Аднак, я вымушана канстатаваць, што беларусы Падляшша этнаграфіруюцца. Гэтая нацыянальная меншасьць сыходзіць на ўзровень этнасу, на жаль, яна не разьвіваецца. Гаворка йдзе перадусім пра высокую ці прафэсійную культуру. (...)
Сапраўды, гэта праблема існуе.
Цэнтар Беларускіх Дасьледаваньняў ужо ня першы раз прадстаўляе свае навуковыя дасягненьні на Варшаўскай Усходнеэўрапейскай Канфэрэнцыі.
Эдуард Жолуд
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху файле.

Інстытут Усходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту ў 15 раз зладзіў навукова-дасьледчыцкую канфэрэнцыю, прысьвечаную комплекснаму вывучэньню Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, а таксама Балканаў.

28 чэрвеня ў найвялікшай аўдыторыі Варшаўскага ўнівэрсытэту адбылося ўрачыстае адкрыцьцё 15 Варшаўскай Усходнеэўрапейскай канфэрэнцыі.

Распачаў працы навуковага сымпозіюму міністар замежных спраў Польшчы Яцак Чапутовіч. У прыватнасьці міністар заявіў, што для Польшчы надзвычай важна ўзмацняць эўрапейскія інтэграцыйныя памкненьні Украіны, Малдовы й Грузіі.

Усходнеэўрапейская канфэрэнцыя, гэта адно самых важных польскіх навуковых мерапрыемстваў у галіне дасьледаваньняў усходнеэўрапейскага рэгіёну. Нягледзячы на тое, што дамінантай тэмай дакладаў удзельнікаў канфэрэнцыі зьяўляецца палітычная й гаспадарчая трансфармацыя краінаў былога сацыялістычнага лягеру, сёлета канфэрэнцыя была прысьвечаная стагодзьдзю незалежнасьці дзяржаў гэтага рэгіёну.

У Інстытуце Ўсходняй Эўропы Варшаўскага Унівэрсытэт ужо трэці год пасьпяхова дзейнічае Цэнтар Беларускіх Дасьледаваньняў, які складаецца з нелегальна звольненых выкладчыкаў Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. Айчынныя навукоўцы зладзілі дзьве навуковыя панэлі прысьвечаныя дасьледаваньням Беларусі.

Працягвае ўдзельнік канфэрэнцыі доктар гістарычных навук Андрэй Чарнякевіч.

Андрэй Чарнякевіч: Не хацеў бы параўноўваць, бо кожнае параўнаньне заўжды вельмі ўмоўнае. Дадзеная канфэрэнцыя мае глыбокую традыцыю. Яна з самага пачатку задумвалася, як прадстаўнічы форум заслужаных дасьледчыкаў менавіта ў галіне паліталягічных навук. Я, як гісторык, магчыма адчуваю сябе крыху няўтульна, бо абмяркоўваюцца бягучыя пытаньні. (...)

Варшаўская ўсходнеэўрапейская канфэрэнцыя ўжо сябе заявіла й зарэкамэндавала й гэта дакладна.

Доктар гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Цэнтра Беларускіх Дасьледаваньняў Сьвятла Куль-Сяльверстава прадстаўляла даклад на тэму дасьледаваньняў беларуска-польскага памежжа.

Алесь
Алесь Краўцэвіч і Сьвятлана Куль-Сяльверстава

У сваім дакладзе Сьвятла Куль-Сяльверстава не абмінула ўвагай стана беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы.

Сьвятла Куль-Сяльверстава: Польскія дасьледчыкі ацэньваюць, што сытуацыя з беларускай нацыянальнай меншасьцю ў Польшчы значна лепшая, чымсьці палажэньня беларускі палякаў. Перад усім, гэта вынікае з таго, што Беларусь не зьяўляецца прававой дзяржавай. Розьніцца становішча нацыянальных меншасьцяў у Польшчы й Беларусі абумоўленая, рознымі прававымі практыкамі ў гэтых дзяржавах.Аднак, я вымушана канстатаваць, што беларусы Падляшша этнаграфіруюцца. Гэтая нацыянальная меншасьць сыходзіць на ўзровень этнасу, на жаль, яна не разьвіваецца. Гаворка йдзе перадусім пра высокую ці прафэсійную культуру. (...) Сапраўды, гэта праблема існуе.

Цэнтар Беларускіх Дасьледаваньняў ужо ня першы раз прадстаўляе свае навуковыя дасягненьні на Варшаўскай Усходнеэўрапейскай Канфэрэнцыі.

Эдуард Жолуд

поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт